Маладафронтаўцаў “замыкаюць” перад Чарнобыльскім шляхам?
Сваякі і сябры актывіста арганізацыі Паўла Сяргея 23 красавіка зранку білі трывогу: хлопец знік у нядзелю.
Знайшоўся ён у панядзелак пад вечар — на Акрэсціна. Выявілася, што Паўла затрымалі 22 красавіка а 21.00 у Фрунзенскім раёне сталіцы. На яго склалі пратакол за дробнае хуліганства і цяпер хлопец чакае суда, які адбудзецца 25 красавіка, паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”.
Нагадаем, што да яшчэ адной актывісткі арганізацыі, Касі Галінскай 23 красавіка прыходзілі з ператрусам прадстаўнікі невядомых структур. Нічога падазронага ў кватэры дзяўчыны яны не знайшлі. Пасля вобшуку яны распытвалі пра яе ўдзел у мерапрыемствах 26 красавіка.