Малады чалавек абрабаваў сваю дзяўчыну пасля ночы кахання
29-гадовая мінчанка знайшла сабе кавалера на сайце знаёмстваў і ў той самы вечар запрасіла да сябе ў госці.
Пасля ночы кахання хлопец разбудзіў сваю новую знаёмую, прыставіў ёй нож да горла і запатрабаваў аддаць яму ўсе каштоўнасці, піша kp.by Рабаўнік вынес з кватэры ювелірныя вырабы, мабільнік і грошы на агульную суму ў 20 мільёнаў рублёў. Дзяўчына адразу патэлефанавала ў міліцыю і зламысніка затрымалі.
Цяпер 27-гадовы герой-каханак змешчаны ў следчы ізалятар. Яму пагражае да 10 год пазбаўлення волі. Дарэчы, у сваёй біяграфіі ён ужо меў судзімасць і адбываў “хімію”. Ужо ў міліцыі ён прызнаўся, што жанаты, але перыядычна знаёміцца з дзяўчатамі на сайце.