Марсаход здабыў на чырвонай планеце "капсулу часу" (фота)

Праз некалькіх дзён "каменны пыл" патрапіць у хімічную лабараторыю ўнутры корпуса марсахода.

РІА "Новости" нагадвае, што ў пачатку лютага марсаход, які працуе на паверхні чырвонай планеты са жніўня 2012 года, прасвідраваў дзве адтуліны ў камені. Цяпер навукоўцы ўпершыню атрымалі здымкі мініяцюрнага каўша Curiosity, запоўненага каменным парашком.

"Многія з нас працавалі гады дзеля гэтага дня", — кажуць супрацоўнікі NASA. Яны называюць атрыманы "каменны пыл" сапраўднай "капсулай часу", паколькі ўзоры здабытыя з каменя і яны могуць утрымліваць інфармацыю аб умовах на Марсе мільярды гадоў таму.

Фота — NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі