Матч Швецыя — Англія ў Кіеве пачнецца на 15 хвілін пазней
Прычына — экстрэмальныя ўмовы надвор'я ў Данецку, праз якія перарваўся на 58 хвілін матч Украіна — Францыя.
"Прессбол" інфармуе, што УЕФА з павагі да заўзятараў вырашыў перанесці пачатак сустрэчы паміж шведамі і англічанамі. Матч пачнецца а 22-й гадзіне па беларускім часе і будзе паказаны ў жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь-2".
Фота — daylife.com