Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва сустрэліся з Ганнай Камароўскай
Сустрэча Людмілы і Таццяны Кавалёвых з жонкай прэзідэнта Польшчы праходзіла ў закрытым фармаце.
Ганна Камароўская вырашыла падтрымаць збор подпісаў пад петыцыяй за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Дакумент падрыхтаваны шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый.
Петыцыю падпісалі ўжо больш як дзве тысячы чалавек. Сярод іх — былы прэм’ер-міністр Польшчы Тадэвуш Мазавецкі, еўрадэпутаты Яцэк Пратасевіч і Ежы Бузек, а таксама рэжысёр Анджэй Вайда.