Мельянцоў: Амбасадары ЕС могуць вярнуцца перад парламенцкімі выбарамі
На думку палітолага, Беларусь зацікаўленая хаця б у самым мінімальным “прызнанні” выбараў.
Еўрарадыё запыталася ў палітолага Дзяніса Мельянцова, калі скончыцца крызіс у беларуска-еўрапейскіх адносінах. З адкліканнем амбасадараў краін-удзельніц ЕС у свае сталіцы для кансультацый ён набыў новы імпульс. На думку эксперта, пацяпленне ў адносінах і вяртанне амбасадараў магчыма пасля выканання афіцыйным Мінскам патрабаванняў ЕС. У прыватнасці, вызвалення палітвязняў. Эксперт лічыць, што беларускія ўлады могуць пайсці на гэта перад парламенцкімі выбарамі.
Мельянцоў: “Фактарам, які можа прыспешыць сканчэнне гэтага крызіса, могуць стаць беларускія парламенцкія выбары. І як паказвае практыка, адносіны Беларусі з Захадам перад электаральнымі кампаніямі паляпшаюцца”.
Нагадаем, што парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць на пачатку восені. Шэраг апазіцыйных сілаў Беларусі ўжо заявілі, што збіраюцца іх байкатаваць.