“Металург” пацярпеў першую паразу ў чэмпіянаце Беларусі
24 верасня ў 8-м туры лідар адкрытага першынства краіны па хакеі саступіў “Юнацтву” па булітах — 1:2.
Вынікі астатніх матчаў гэтага тура: “Нёман” — “Хімік-СКА” — 3:2, “Шахцёр” — “Металургс” — 6:2, “Ліда” — “Віцебск” — 3:0, “Брэст” — “Гомель” — 2:5.
Лідарам чэмпіянату пакуль застаецца жлобінскі “Металург”, які мае 19 ачкоў за 7 гульняў. На другім месцы “Нёман” (18 ачкоў), на трэцім — “Гомель” (17 ачкоў). Унізе турнірнай табліцы “Хімік-СКА” (3 ачкі).
Наступны тур пройдзе 27 верасня, нагадвае БелаПАН.