Мільён амерыканцаў адзначаюць Дзень незалежнасці без святла
Прычынай стала бура, якая абрынулася на ўсходнюю частку краіны.
Сітуацыя пагаршаецца тым, што ў пацярпелым раёне стаіць гарачае надвор'е. І ў тых амерыканцаў не працуюць ні халадзільнікі, ні кандыцыянеры.
Як інфармуе ВВС, у некаторых гарадах ЗША былі адмененыя традыцыйныя для 4 ліпеня феерверкі.
Па звестках уладаў, у шэрагу раёнаў падача энергіі будзе адноўленая толькі да канца тыдня.
Фота — iphones.ru