Міліцыя: бомбы на вакзале ў Мінску не было, “мінёра” ужо злавілі

Як паведамілі БЕЛТА ва Ўпраўленні ўнутраных справаў на транспарце, сёння з 14.50 да 15.20 па тэлефоне 103 чатыры разы званіў мужчына і паведамляў пра бомбы на вакзалах у Мінску і ў Маладзечне. Давялося выклікаць сапёраў і эвакуяваць з вакзалаў людзей. Але ніякіх бомбаў не знайшлі.

Затое вызначылі асобу мінёра-жартаўніка. Гэта 27-гадовы жыхар Маладзечна. Ён вырашыў вось так пазабавіцца пасля таго, як выпіў з сябрамі. Хлопца затрымалі і ён ужо дае паказанні. Вырашаецца пытанне пра тое, ці заводзіць на яго крымінальную справу. Але ўжо дакладна вядома, што яму давядзецца заплаціць штраф у памеры некалькіх мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі