Міліцыя праводзіць ператрус у сядзібе неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі
Канфіскаваныя ўсе дакументы, камп'ютары і іншая тэхніка.
Аб гэтым паведамляе старшыня незалежнага СПБ Анжаліка Арэхва. Офіс СПБ знаходзіцца ў аблозе ад абеду. Аднак першую спробу міліцыянтаў патрапіць у памяшканне ўдалося спыніць. Дзверы памяшкання былі ўзламаныя каля сёмай гадзіны вечара.