Мінчук распрацаваў бела-чырвона-белыя шпалеры для Android

За некалькі вечароў з дапамогай сябра ён напісаў просты бясплатны дадатак.

Сайт generation.by адзначае, што цяпер кожны можа ўчыніць невялічкую віртуальную рэвалюцыю ў сваім смартфоне, які працуе на Android: на GooglePlay з’явіліся першыя 3D бел-чырвона-белыя шпалеры.

"У школе мяне вучылі любіць і паважаць нашу гісторыю, Пагоню і бела-чырвона-белы сцяг. Зараз зацікавіўся праграмаваннем пад Android і захацелася зрабіць нешта некамерцыйнае, сацыяльнае, для душы", — кажа Аляксей.

Сцягнуць шпалеры можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі