Мінфін яшчэ спадзяецца на крэдыт МВФ
Аб гэтым паведаміў дзяржаўнаму агенцтву БелТА міністр фінансаў Андрэй Харкавец.
Паводле міністра, памеры крэдыту МВФ будзе вызначацца дэфіцытам на рахунку бягучых аперацый. А ён у сваю чаргу вызначыцца з улікам тэмпаў развіцця беларускай эканомікі, скарачэння імпарту і росту экспарту.