Мінгандлю: падвышэнне коштаў на цукар — гэта чуткі

Рэсурсаў цукру ў краіне дастаткова. Чарговы ўсплёск попыту на яго ў шэрагу рэгіёнаў звязаны з чуткамі, нібыта ён значна падаражэе. У Міністэрстве гандлю просяць грамадзян спыніць нічым не абгрунтаваны ажыятаж, бо такія дзеянні спажыўцоў адбіваюцца на збалансаванасці рынку.

Таксама ў ведамстве абяцаюць цалкам задаволіць спажывецкі попыт на цукар. Для гэтага нават падоўжаць рэжым працы аптовых баз. У суботу і ў нядзелю яны будуць працаваць —  каб арганізацыі маглі закупіць у іх цукар, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі