Мінгарвыканкам прапануе падняць кошт на праезд у транспарце
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў сераду паведаміў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, такую прапанову мінскія чыноўнікі перадалі ў Міністэрства эканомікі. Ладуцька не удакладніў, якія тарыфы прапануе Мінгарвыканкам. Ён упэўнены, што прапановы Мінгарвыканкаму ў поўням аб'ёме ўсё адно не прымуць.
Таксама сталічны гораданачальнік нагадаў, што з 1 чэрвеня адменяць бясплатны праезд для студэнтаў і школьнікаў.
Фота: bymedia.net