Міністр адукацыі: Рэзкага падаражэння платы за інтэрнаты не будзе
Паводле слоў Сяргея Маскевіча, Міністэрства адукацыі спрабуе вырашыць гэтую праблему.
Як вядома, з 1 красавіка павялічваецца памер базавай велічыні — з 35 тысяч да 100 тысяч рублёў. Адпаведна мусіць падаражэць і аплата за карыстанне інтэрнатамі. Аднак Мінадукацыі спрабуе зменшыць кратнасць базавай велічыні. "Гэта значыць, што калі студэнт плаціў за інтэрнат 105 тысяч рублёў, то пасля 1 красавіка ён будзе плаціць прыкладна 120 тысяч — не больш", — цытуе словы Маскевіча БЕЛТА.
Фота — zhodino.by