Міністр эканомікі хоча працягваць перамовы пра крэдыт МВФ
Пра гэта Мікалай Снапкоў паведаміў сёння журналістам.
Па словах міністра, якія перадае БЕЛТА, перамовы з МВФ пра супрацоўніцтва неабходна працягнуць, але новы крэдыт для Беларусі не крытычны.
Кіраўнік Мінэканомікі кажа, што перамовы з МВФ пра партнёрства стануць добрым сігналам для інвестараў. На яго думку, гэты сігнал дэманструе, што сітуацыя ў краіне знаходзіцца пад кантролем і што Беларусь выходзіць на зададзеныя параметры.