Мінкульт не ўзяў пад ахову рарытэтныя паравозы і спецвагоны
Беларускае таварыства аховы помнікаў прапаноўвала ўключыць у склад гісторыка-культурных каштоўнасцяў 37 адзінак чыгуначнай тэхнікі.
Аднак у гэтым чыноўнікамі было адмоўлена. Старшыня Таварыства Антон Астаповіч мяркуе, што чыгуначным дэпо проста трэба выконваць норму па здачы металалому. Уключэнне ў спіс фармальна ахоўвала б рарытэтную тэхніку ад разбурэння.
З 60 прапановаў таварыства аховы помнікаў былі ўхваленыя толькі тры. Гэта магілы паўстанцаў ў Плябані (Маладзечанскі раён), магілы паўстанцаў у Косаве (Івацэвіцкі раён) і мемарыял Мілавідскай бітвы (Баранавіцкі раён).
Фота — travel.ru