Ліга Еўропы: “Мінск” — нічыя, "Шахцёр" — параза

Сустрэча праходзіла 14 ліпеня ў Мінску на стадыёне “Дынама”. Першы тайм скончыўся ўдала для беларускіх футбалістаў: яны супрацьстаялі туркам і на 22-й хвіліне мяч у браму “Газіянтэпспора” накіраваў Андрэй Разін (пас — Раман Васілюк). Аднак у другім тайме карціну сапсаваў Аляксандр Сачыўка, які зрабіў аўтагол на 50-й хвіліне пасля паса Ісмаэля Соса. Да канца гульні мінчане не здолелі нічога зрабіць. Вынік — 1:1.

У Салігорску мясцовы “Шахцёр” таксама ў рамках 2-га раунда Лігі Еўропы прымаў латвійскі “Вентспілс”. Гульня скончылася паразай для гаспадароў — 0:1. Прычым латышы здолелі забіць гол толькі на 89-ай хвіліне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі