Мінскае "Дынама" перамагло "Аўтамабіліст" — 2:1
Каманда Марэка Сікоры ў пятніцу правяла на "Мінск-Арэне" першы пасля кароткага перапынку матч чэмпіянату КХЛ.
Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Іргла і Лінгле.
Пасля 51 матча ў нашай каманды 81 ачко (як і ў "Атланта", які мае матч у запасе), яна займае другое месца ў дывізіёне Тарасава і чацвёртае ў Заходняй канферэнцыі.
Наступны матч мінскае "Дынама" праводзіць на сваёй пляцоўцы 19 лютага, калі прымае лідара Усходняй канферэнцыі чалябінскі "Трактар".