У матчы чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" адолела омскі "Авангард" — 3:2

Першую шайбу ў браму "Авангарда" забіў Дрозд яшчэ на 13-й хвіліне гульні — так быў "распячатаны" нулявы лік. Што праўда, даволі хутка госці зраўнялі лік. Другую шайбу ў мінскай камандзе забіў Стэплтан — за 34 секунды да заканчэння першага перыяду. Аднак на пачатку другога перыяду "Авангард" зноў зраўняў лік.

Лік 2:2 трымаўся да самага канца гульні, і давялося прызначаць дадатковы час. У авертайме зноў вызначыўся Стэплтан і дапамог мінчукам перамагчы — 3:2.


Дарэчы, напрыканцы матча адбыўся прыкры інцыдэнт. Як інфармуе сайт sportdialog.ru, нападнік омскага "Авангарда" беларус Сяргей Касціцын быў пакараны дысцыплінарным штрафам. Прычынай стала тое, што, сыходзячы ў распранальню, хакеіст паказаў заўзятарам сярэдні палец.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі