Мінскі Аграфэст знаёміць з экалагічным дызайнам і "зялёнай кухняй" (фота)
Агра-культурны фэст прайшоў 31 жніўня — 1 верасня ў мінскай галерэі "Ў".
Удзельнікамі фэсту сталі фермеры і мастакі, кухары і эколагі. Мэта імпрэзы — распавесці суайчыннікам пра чыстую ежу і пра тое, як спажыванне арганічных прадуктаў можа дапамагчы чалавеку, грамадству і ўсёй планеце.
На фэсце ладзіцца не толькі кірмаш чыстых прадуктаў і кулінарны майстар-клас. Тут таксама адбываецца прэзентацыя арт-аб'ектаў, перформансаў і музычных нумароў, знаёмства з экалагічным дызайнам і "зялёнай" кухняй.