"Міжнародная амністыя" патрабуе ад Лукашэнкі мараторыю на пакаранне смерцю

Сёння яна разам з беларускімі праваабаронцамі перадасць у Адміністрацыю прэзідэнта больш за 160 тысяч петыцый з 30 краін. Усе яны патрабуюць увесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне.

Гэты зварот звязаны са справай Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Нагадаем, што іх асудзілі на смерць па абвінавачанні ў тэракце ў мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў.

Па словах Макгіл, якія перадае БелаПАН, смяротная кары ў тым выглядзе, у якім яна ёсць у Беларусі, не толькі парушае права на жыццё. Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў яе катаваннем для сваякоў асуджаных. Такая выснова грунтуецца на тым, што сваякам не выдаюць цела, не паведамляюць месца пахавання і вельмі позна паведамляюць аб выкананні прысуду, канстатуе праваабаронца.

На першым здымку злева направа: Святлана Жук, маці расстралянага 2 гады таму Андрэя Жука,  Любоў Кавалёва, Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Валянцін Стэфановіч, нам.старшыні ПЦ "Вясна" Хэза Макгіл, прадстаўніца Amnesty International.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі