Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" распачаўся ў Брэсце

Сёлета фестываль адкрылі гаспадары — Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Нягледзячы на вялікую колькасць беларускіх тэатраў, брэстаўчане адзіныя, хто ўдзельнічае са  спектаклем на беларускай мове — граюць спектакль "Раскіданае гняздо" па п'есе Янкі Купалы. Мінулагодняя "Белая вежа" выклікала абурэнне сярод брэсцкай інтэлігенцыі поўнай адсутнасцю беларускамоўных пастановак.

Фестываль праходзіць ужо ў 16-ты раз. Сярод замежных гасцей гэтага году — творчыя калектывы з Нямеччыны, Польшчы, Арменіі, Ізраіля, Таджыкістана, Украіны і Расіі. Спектаклі будуць праходзіць штодня на трох пляцоўках: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, канцэртная зала Грамадска-культурнага цэнтру і на адкрытым паветры на плошчы Леніна.