Моладзевая зборная Беларусі па футболе — у паўфінале ЧЕ
Каманда выйшла ў паўфінал, хоць атрымала ўсяго адну перамогу ў трох матчах групавога этапу.
Учора, 18 чэрвеня каманда Георгія Кандрацьева пацярпела паразу ад швейцарцаў — 0:3. Выніковае становішча ў групе А: Швейцарыя — 9 ачкоў, Беларусь — 3, Ісландыя — 3, Данія — 3. На другім месцы ў групе Беларусь апынулася толькі дзякуючы нечаканай перамозе Ісландыі над гаспадарамі турніру датчанамі — 3:1. Маючы роўную колькасць ачкоў са скандынаўскімі камандамі, нашы хлопцы апынуліся лепшымі паводле дадатковага паказніка — розніцы мячоў у вочных сустрэчах. Ісландыі, нягледзячы на перамогу ў апошняй сустрэчы, бракавала ўсяго аднаго гола ў матчы з Даніяй, каб выйсці ў фінал.
Нагадаем, што раней Беларусь выйграла ў Ісландыі 2:0 і прайграла Даніі 1:2. Сёння пройдуць заключныя матчы ў групе В (Англія — Чэхія, Украіна — Іспанія). Калі Англія выйдзе ў паўфінал, Беларусь аўтаматычна атрымае пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012 года ў Лондане, паведамляе БелаПАН.