Моладзевая зборная засталася без прызоў на “Кубку Садружнасці”

Міжнародны футбольны турнір “Кубак Садружнасці” праходзіць у Санкт-Пецярбургу з 18 па 27 студзеня. На папярэднім этапе каманда Аляксея Вяргеенкі выйграла ў Латвіі — 3:0, у Эстоніі — 2:1 і ў Таджыкістану — 5:2. У групе А беларусы займалі першае месца. У чвэрцьфінале яны выйгралі ў Казахстану (2:1), але ў паўфінале хлопцаў спасцігла няўдача: яны саступілі расіянам 1:2.

Пераможца турніру вызначыцца ў фінальнай сустрэчы Бельгія — Расія. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі