Moody's лічыць магчымым крэдыт МВФ для Беларусі
Калі Беларусь адпусціць свой рубель у вольнае плаванне, гэта станоўча паўплывае на магчымасць атрымання крэдыта ў 3 млрд долараў.
Хаця напачатку эканоміка краіны часова зазнае цяжкасці, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на агенцтва Moody's Investors Services.
Нагадаем, Лукашэнка на мінулым тыдні заявіў, што абменеы курс будзе вызначацца рынкам на спецыяльных гандлёвых сэсіях, якія пачнуцца ў верасні. На думку міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Moody's, у выніку гэтага адбудзецца падзенне рубля на 30-50% у адносінах да долара, паскорыцца інфляцыя. Таксама моцна пацерпіць вытворчасць, залежная ад імпарту. Але такая мера дапаможа атрымаць 3 мільярды долараў крэдыту МВФ, на які разлічвае Беларусь.