Мошас: “Беларускай стратэгіі” у ЕС няма і цягам 10 гадоў не з’явіцца

У рамках канферэнцыі ў Вільні “Будучае Беларусі” адбылася дыскусія “Структура і будучае незалежных даследаванняў: шлях развіцця праз 20 гадоў”. Доктар навук Аркадзь Мошас з Фінскага інстытута міжнародных адносінаў выказаў меркаванне, што ў ЕС адсутнічае стратэгія ў адносінах з Беларуссю. І цягам бліжэйшых 10 гадоў яна не з’явіцца.

Аркадзь Мошас: “ЕС увогуле не да знешняй палітыкі ў бліжэйшы год: ён будзе заняты ўнутранымі разборкамі і наладжваннем новых балансаў. У найлепшым выпадку пасле выбарах у Нямеччыне ў верасні наступнага года, калі пераможа Меркель і зможа стварыць кааліцыю без сацыял-дэмакратаў, можна будзе пра нешта думаць”.

Эксперт лічыць, што ЕС страчвае цікавасць не толькі да Беларусі, але і да ўсяго рэгіёна, уключаючы Расію, якая ўжо не з’яўляецца стратэгічным партнёрам для Еўропы. Што тычыцца стасункаў Беларусі і Расіі, на думку Аркадзя Мошаса, за 10 гадоў паміж краінамі можа ўзмацніцца дыстанцыя.

Аркадзь Мошас: “Максімум дасягальнага для Беларусі цягам 10 гадоў — нешта блізкае да асацыяцыі з еўрапейцамі, дэ-факта інтэграцыя ў некаторых галінах. Але высока верагодна ўсё тое ж завісанне паміж двума крэсламі. Калі аддаленне ад Расіі будзе фактам, а ненабліжэнне да Еўропы будзе такім жа фактам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі