МУС і КДБ не маюць інфармацыі аб затрыманні актывістак FEMEN
Пра гэта “Українським новинам” паведамілі прадстаўнікі прэсавых службаў гэтых ведамстваў.
Начальнік упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч сказаў, што ў курсе інцыдэнту. Але ён не мае інфармацыі наконт датычнасці да гэтага міліцыі і спецслужбаў. Таксама ён не збіраецца правяраць гэтыя звесткі, бо не бачыць падставаў для гэтага.
А вось ва ўпраўленні КДБ па Гомельскай вобласці ўвогуле не ведаюць пра тое, што нехта паздзекаваўся з украінскіх дзяўчат.