МУС Нямеччыны патлумачыў, чаму навучаў беларускіх міліцыянтаў

Менавіта таму МУС Нямеччыны з 2008 па 2010 год праводзіў навучанне сваіх беларускіх калег. Па словах прадстаўнікоў Нямеччыны, беларусы там вывучалі толькі тэорыю, але не бралі ўдзел у практычных занятках са зброяй. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-газета "Взгляд" са спасылкай на Agence France-Presse.

Немцы кажуць, што галоўнай мэтай было навучыцца дзейнічаць у крызісных сітуацыях падчас буйных мерапрыемстваў. Нямецкія ўлады спынілі праграму навучання беларускіх супрацоўнікаў сіл бяспекі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе.

Зранку ў пятніцу з'явілася інфармацыя, што не меней за 100 супрацоўнікаў беларускіх сіл бяспекі прайшлі навучанне ў Нямеччыне. Яны, у прыватнасці, назіралі за тым, як іх нямецкія калегі пры дапамозе вадамётаў, дубінак і слезацечнага газу разганялі незаконную дэманстрацыю супраць складавання радыеактыўных адыходаў.

Па звестках нямецкіх СМІ, у лістападзе 2010 года супрацоўнікі МУС Нямеччыны таксама выязджалі ў Беларусь для навучання беларускіх памежнікаў, судовых экспертаў і іншых супрацоўнікаў сіл бяспекі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі