Мужчынская зборная па гандболе выйшла ў фінал чэмпіяната свету
Апошні раз беларуская зборная гуляла там ажно ў 1995 годзе.
17 чэрвеня на Мінск-Арэне падапечныя Юрыя Шаўцова прайгралі ў поўным драматызму матчы ў адказ зборнай Славакіі — 24:25, але тыдзень таму ў Кошыцах беларусы перамаглі 26:24, і па суме двух матчаў нашы гандбалісты выйшлі пераможцамі двубою, піша “Наша Ніва”.
Чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчынскіх камандаў пройдзе ў студзені 2013 года ў Іспаніі, удзел у ім возьмуць 24 зборныя.