Мядзведзеў ідзе на паслабленні ў газавых пастаўках

На думку Мядзведзева, пры падрыхтоўцы новага "газавага кантракту" з Беларуссю трэба ўлічваць стварэнне Мытнага саюзу. Таксама трэба помніць, што "Газпрам" набывае другую палову акцый "Белтрансгазу". 


У сваю чаргу Мілер, як перадае РІА "Новости", паведаміў, што і праект міжурадавай дамовы пра куплю "Белтрансгазу", і карпарацыйны кантракт на гэтую пакупку знаходзяцца "ў высокай ступені гатовасці".


Нагадаем, афіцыйны Мінск увязвае падпісанне дакументаў па "Белтрансгазе" з умовамі новага кантракту на пастаўку газу ў Беларусь. Да апошняга часу Расія адмаўлялася звязваць гэтыя два кантракты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі