Міхаіл Мясніковіч у Маскве сустрэнецца з Пуціным
Сустрэча прэм’ераў адбудзецца ў межах перамоваў па Мытнаму саюзу.
У Маскве пройдзе сустрэча прэм'ер-міністраў краін мытнага саюзу -- Беларусі, Казахстана і Расіі. Міхаіл Мясьніковіч, Карым Масімаў і Уладзімір Пуцін абмяркуюць пытанні, звязаныя з дзейнасцю міжрынкавага ўтварэння. Падрабязнасці павесткі дня пакуль невядомыя.