МЗС Літвы выказаў пратэст беларускаму амбасадару Уладзіміру Дражыну

Як інфармуе БелаПАН, намеснік міністра замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус выказаў Дражыну рашучы пратэст. Ён адзначыў, што ў 2010—2011 гадах літоўскі МЗС акрэдытаваў 42 беларускія журналісты і яшчэ 9 заявак на атрыманне акрэдытацыі ад прадстаўнікоў беларускіх СМІ разглядаюцца цяпер. 
Нагадаем, сёння памежнікі адмовіліся пусціць у Беларусь здымачную групу літоўскага тэлебачання. Руце Ланкінінкайтэ паведамілі, што яе віза ануляваная, а сама яна ў спісе асобаў, непажаданых у Беларусі. Сама журналістка мае акрэдытацыю ў нашай краіне і ехала, каб зрабіць матэрыял пра жыццё беларусаў ва ўмовах дэвальвацыі. У Беларусі журналістка каля шасці гадоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі