МЗС Расіі шкадуе толькі пра факт затрымання Андрэя Юрава
Затрыманне ў Мінску грамадзяніна Расіі, праваабаронцы Андрэя Юрава варта жалю.
Пра гэта заявіў 17 сакавіка на брыфінгу ў Маскве афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч, перадае ІА REGNUM.
Паводле Лукашэвіча, расійскае замежнапалітычнае ведамства зыходзіць з таго, што на цяперашні момант гэтае пытанне ўжо вырашанае, бо Юраў выпушчаны на волю.
Дыпламат не стаў каментаваць падаплёку затрымання — знаходжанне Юрава ў спісе нейкіх "непажаданых асобаў", а таксама яго будучую дэпартацыю з беларускай часткі Саюзнай дзяржавы.