На аднаўленне гістарычных помнікаў сёлета выдаткавалі рэкордную суму
49 млн долараў, альбо 393 мільярды 300 мільёнаў рублёў.
Міністэрства культуры адзначае, што гэта рэкордная сума. Гэтыя сродкі пойдуць на аднаўленне 13 помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны ў 2012 годзе. Сярод іх — Купалаўскі тэатр, Косаўскі палац, касцёл у Нясвіжы ды іншыя, інфармуе БЕЛТА.
Фота: skyscrapercity.com