На Андрэя Касціцына прэтэндуюць чатыры клубы НХЛ
Нагодай нібыта сталі рэзкія выказванні беларускага хакеіста на адрас трэнера.
Пра магчымасць абмену форвард "Манрэаля" пішуць канадскія СМІ. Як адзначае "Старонка хакею Беларусі", у ліку прэтэндэнтаў на нашага суайчынніка называюцца "Фінікс", "Айлендэрс", "Каларада" і "Нэшвіл", дзе выступае яго брат Сяргей.