На аўтадроме ў Баравой уначы быў пажар, знайшлі цела чалавека
Следчы камітэт высвятляе прычыны здарэння.
На аўтадроме пад Мінскам згарэў металічны кіёск, у якім захоўвалі інвентар. На папялішчы і знайшлі цела невядомага чалавека. Пакуль не паведамляецца, якога полу была ахвяра. Усталёўваюць і карціну здарэння.
Паводле адной з версій, агонь мог загарэцца з-за ўсталяванай унутры самаробнай печкі, інфармуе ОНТ.