На дарозе Мінск — Маладзечна — Нарач выцекла саляная кіслата (фота)
Уцечку выявіў кіроўца грузавіка, які вёз пластыкавыя ёмістасці з небяспечным рэчывам.
Ён спыніўся каля вёскі Краснае Маладзечанскага раёна і выклікаў выратавальнікаў. Як паведамляе сайт auto.onliner.by, грузавік рухаўся з Фаніпаля ў Смаргонь. З 800-літровай ёмістасці выцякала прыкладна па 100 грамаў рэчыва штохвіліну. Калі такая кіслата трапляе на скуру, на ёй утвараюцца моцныя апёкі.
Выратавальнікі агарадзілі небяспечную зону, Кіслату з пашкоджанай ёмістасці адпампавалі.
Фота — МНС