На “Дыванах Брэста” работніцы зладзілі мітынг (фота)

У фае галоўнай прахадной некалькі дзясяткаў жанчын гучна выказвалі незадаволенасць 9-месячным крызісам на прадпрыемстве. Адна з іх, ткачыха Лілія, патлумачыла Еўрарадыё:

Лілія: "Хочам працаваць, каб кожны дзень была праца, і каб добра аплочвалася. Наша праца цяжкая, шум, на нагах, а мы капейкі атрымліваем. 370 тысяч атрымала жанчына! Мае дзіця. У Галіны Главінскай, яна мая памочніца, чацвёрты разрад. У мяне — шосты. Я атрымала 470. За кватэру заплаціла 399 тысяч, і колькі мне засталося? 71 тысяча? Усё!!! Што далей? Як далей? Ну, як гэта так?"

Работніцы паказвалі свае разліковыя лісткі новаму старшыні канцэрна “Беллегпрам” Міхаілу Сучкову і пераконвалі, што прызначаны ўвесну дырэктар не зможа вывесці прадпрыемства з крызісу, бо не мае профільнай адукацыі і праводзіць няправільную палітыку. Леаніду Шоўкаваму яны закідалі недачасны рамонт адміністрацыйнага корпуса, незбалансаванае ўтрыманне на поўных стаўках каля трохсот інжынерна-тэхнічных работнікаў. А гэта столькі ж, як і рабочых, пры тым што прадпрыемства прастойвае ўжо дзевяць месяцаў.

Жанчыны дабіваліся, каб іх прапусцілі ў цэх, таму што сёння рабочы дзень. Там яны спадзяваліся дачакацца першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку, які аб’язджае прадпрыемствы Брэстчыны. Ткачыхі хацелі выказаць яму свае прэтэнзіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі