На Гродзеншчыне цыклон "Эрык" прывёў да аўтааварыі (відэа)
На захад і паўночны захад краіны цыклон "Эрык" прынёс снег.
Як паведамляе auto.onliner.by, зранку 1 красавіка на трасе Мінск — Гродна сутыкнуліся Peugeot 306 і фура MAN. Ад удару легкавік вынесла ў кювет. Два мужчыны, якія ехалі ў ёй, шпіталізаваныя. Дальнабойшчык кажа, што рухаўся з хуткасцю каля 50 км/г, бо на дарозе было дужа слізка.
Паводле папярэдніх звестак, менавіта Peugeot пераехала падзяляльную паласу і выехала на сустрэчную.
Фота — gaigrodno.by