На мітынгу нязгодных у Маскве выступіла Ксенія Сабчак
Прысутныя сустрэлі вядомую тэлевядоўцу свістам і незадаволенымі выгукамі.
Аднак медыязорка выказала пажаданне пра тое, каб стварыць у Расіі рух, які будзе ўплываць на ўладу, а не змагацца і ў якім не будзе правадыра. Па словах Сабчак, яна мае што губляць і тым не менш выйшла на акцыю пратэсту, паведамляе ВВС.
Тым часам падобныя акцыі адбываюцца ў дзясятках іншых расійскіх гарадоў. Апазіцыя пратэстуе супраць вынікаў выбараў у Дзярждуму, якія скончыліся перамогай праўладнай партыі "Адзіная Расія". У Ніжнім Ноўгарадзе паліцыя затрымала 20 пратэстоўцаў.