На мяжы з Літвой затрымлівалі Аляксандра Дабравольскага

Як паведамляе прэс-служба АГП, на літоўска-беларускай мяжы на станцыі Гудагай спачатку да Дабравольскага ў беларускіх памежнікаў не было прэтэнзій. Аднак неўзабаве яны вярнуліся і запрасілі яго на мытны дагляд. У выніку, пакуль ішоў дагляд, цягнік пайшоў, а Аляксандр Дабравольскі, у чаканні наступнага цягніка, будзе вымушаны правесці на станцыі ноч.

Нагадаем, 7 сакавіка на мяжы таксама даглядалі жонку лідара АГП Анатоля Лябедзькі, якая вярталася з Літвы, а самога Лябедзьку ў Літву не пусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі