На парламенцкія выбары акрэдытаваліся 294 унутраныя назіральнікі
З іх 289 будуць працаваць пры акруговых выбарчых камісіях, яшчэ 5 — пры Цэнтральнай камісіі.
Ад палітычных партый акрэдытавана ўсяго 11 назіральнікаў. 7 — з Камуністычнай партыі Беларусі, 3 — з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 1 — з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
З грамадскіх аб'яднанняў актыўна вылучае назіральнікаў "Белая Русь", ад якой атрымалі акрэдытацыю 48 назіральнікаў, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 34, Беларускі саюз жанчын — 17, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў — 16, паведамляе БелаПАН.