На поўначы Італіі адбыўся землятрус, загінулі восем чалавек
Як паведамляюць італьянскія СМІ, у горадзе Мірандола абрынуўся прамысловы будынак, пад заваламі цяпер шукаюць людзей.
Моцны землятрус магнітудай 5,8 адбыўся ў аўторак раніцай. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў правінцыі Мадэна, якая найбольш пацярпела ад землятруса 20 траўня.
Фота — ЕРА/ИТАР-ТАСС