На птушкафабрыцы ў Лідскім раёне загінулі амаль 18 тысяч бройлераў (відэа)
Здарэнне адбылося ўвечары 9 красавіка ў вёсцы Дайнова.
Як паведамляе interfax.by, меркаванай прычынай гібелі птушак называецца задушэнне вуглякіслым газам з прычыны парушэння працы выцяжной вентыляцыі.
Высвятленнем акалічнасцяў справы займаюцца работнікі пракуратуры і Следчага камітэта.
Фота — 112.by