На стадыёне, дзе гуляў Георгій Кандрацьеў, пасадзілі бульбу (фота, відэа)

Першай пра гэтую сітуацыю напісала яшчэ ў траўні газета "Наша Талачыншчына". Яна паведаміла, што большасць жыхароў вёскі ініцыятыву кіраўніцтва школы не падтрымала і выступаюць за аднаўленне стадыёна. У інтэрв'ю тэлеканалу СТВ дырэктарка школы Ніна Шмялёва апраўдвалася, што ва ўсім вінаватыя... краты. Магчыма, але па звестках "Нашай Талачыншчыны", са згоды аддзела адукацыі бульбяныя палі з'явіліся яшчэ на двух футбольных палях вясковых сярэдніх школаў раёна. СТВ называе гэта "фізкультурна-аграрным эксперыментам".

Што думае пра ініцыятыву землякоў Георгій Кандрацьеў, галоўны трэнер нацыянальнай і алімпійскай футбольных зборных Беларусі, пакуль невядома.

Так было

А так сталася... Фота — natal.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі