На святочныя імпрэзы ў сталіцы трэба прыходзіць загадзя і без вялікіх рэчаў

Месцы масавага скаплення людзей да пачатку мерапрыемстваў будуць агледжаныя піратэхнічнай службай. “Як і ў папярэднія гады, у месцах масавага скаплення людзей, дзе будуць праходзіць салюты, будзем выстаўляць турнікеты, будзе дзяжурыць патрульна-паставая служба, — паведаміў Радыё Свабода намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкаму Ігар Яўсееў. — Таксама будзе задзейнічаны полк міліцыі спецыяльнага прызначэння”.

На ўсіх уваходах на масавыя мерапрыемствы будуць выстаўленыя турнікеты. Ахвотным узяць удзел у гуляннях раяць прыходзіць загадзя і не браць з сабой вялікіх парадметаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі