На сёлетнія "Дажынкі" ў Жлобіне патрэбны трыльён рублёў
Такую суму назваў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.
Такая сума неабходная для таго, каб прывесці ў належны парадак усю інфраструктуру горада і раёна, а таксама скончыць будаўніцтва шэрагу аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, перадае БЕЛТА.
У Жлобіне да свята працаўнікоў сяла мяркуюць адкрыць гатэль на 114 месцаў, новы дзіцячы сад, універсальную залу гульнявых відаў спорту. Плануецца таксама добраўпарадкаваць прывакзальную плошчу і аўтавакзал, бульвар Металургаў і Палац культуры металургаў, зоны адпачынку ў гэтым жа раёне.
Фота — dengi.onliner.by