На травеньскія святы пусцяць больш за 40 дадатковых цягнікоў

На 30 красавіка і 8 траўня прызначаны дадатковы цягнік № 663 па маршруце Мінск — Брэст. У адваротным напрамку цягнік № 664 будзе адпраўляцца 1 і 9 траўня.  Акрамя таго, у гэтым кірунку па беларускай магістралі 4 і 9 траўня будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 667/668.

На 8 і 9 траўня прызначаны дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 632 Мінск — Гомель. З Гомеля цягнік № 631 адправіцца 9 і 10 траўня. Па гэтым маршруце таксама будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 629 Гомель — Мінск (8, 13, 14 і 15 траўня) і № 630 Мінск — Гомель (9, 14, 15 і 16 траўня).

Па маршруце Мінск-Віцебск-Мінск 8 і 15 траўня пасажыраў будзе перавозіць дадатковы цягнік № 653/654.
На 24 траўня прызначаны дадатковы цягнік № 628 Баранавічы — Мінск і № 627 Мінск — Гродна.

Таксама па Беларусі будуць курсіраваць дадатковыя міжнародныя цягнікі.

Падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі