На варшаўскі семінар прыехалі і прадстаўнікі афіцыйнага Мінску?
У польскай сталіцы ў панядзелак распачаўся двухдзённы семінар "Прыватызацыя і прыватнае прадпрымальніцтва".
Гэта адзін з крокаў новай ініцыятывы Еўрасаюза для Беларусі "Еўрапейскі дыялог з беларускім грамадствам для мадэрнізацыі".
Асноўныя пытанні, якія абмяркоўваюцца на семінары “Прыватызацыя і прыватнае прадпрымальніцтва”: як правесці выніковую прыватызацыю, што яна прынесла б Беларусі і як у правядзенні эканамічных рэформаў Еўрасаюз можа дапамагчы нашай краіне?
Для ўдзелу ў мерапрыемстве прыехалі не толькі некалькі дзесяткаў беларускіх апазіцыянераў, але, паводле неафіцыйнай інфармацыі, і нейкія бізнесмены, "блізкія да кіраўніцтва Беларусі".
На пытанні журналістаў адказвае міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
На адкрыццё семінара былі запрошаныя кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі і еўракамісар па пашырэнні Еўрасаюза і палітыцы суседства Штэфан Фюле.